У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Антановіч.
Уладзімір Маісеевіч Антановіч (1 ліпеня 1910, Мінск — 4 ліпеня 1971) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Пінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].
Член КПСС з 1937 года. Удзельнік абароны Кіева ў 1941 годзе. У партызанах са студзеня 1942 года: камандзір групы, атрада, у жніўні-лістападзе 1943 г. партызанскай брыгады імя С. М. Будзёнага, у лістападзе 1943 — ліпені 1944 г. партызанскай брыгады імя В. У. Куйбышава, адначасова член Ленінскага, Лагішынскага падпольных РК КП(б)Б. Пасля вайны на гаспадарчай рабоце[2].
Зноскі