Партызанская брыгада «Дзядзькі Колі» — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага, Бягомльскага, Лагойскага, Плешчаніцкага, Смалявіцкага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 брыгада (1042 партызаны, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады П. Р. Лапаціну, разведчыцы Н. В. Траян было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
Брыгада была створана на базе атрадаў «Дзядзькі Колі» (арганізаваны ў маі 1942 года, пазней — атрад імя Дзяржынскага), «Камунар» (арганізаваны ў маі 1942), імя Сталіна і імя Чапаева (арганізаваны ў красавіку 1942), «За Бацькаўшчыну» (арганізаваны ў ліпені 1942, у чэрвені 1943 расфарміраваны), групы Г. Р. Каўзановіча («Дзеда Гаўрылы»).
На дату злучэння брыгады з Чырвонай Арміяй у яе склад уваходзілі:
- атрад імя Дзяржынскага;
- атрад «Камунар»;
- атрад імя Сталіна;
- атрад імя Чапева;
- атрад «Бура»;
- атрад «За Савецкую Радзіму»;
- атрад імя Гастэлы.
Камандаванне
Камандзір
Камісары
Начальнікі штаба
- В. П. Бальшакоў;
- А. Л. Валошын.
Гісторыя
Партызаны праводзілі дыверсіі на ўчастку чыгункі Мінск — Барысаў, Мінск — Маладзечна і шашы Мінск — Барысаў. У «рэйкавай вайне» падарвалі больш за 1,9 тыс. рэек, 5 чыгуначных мастоў. У снежні 1942 і жніўні 1943 гадоў нападалі на гарнізон у вёсцы Зембін, у маі — чэрвені 1943 вялі баі з фашыстамі, якія праводзілі карную аперацыю «Котбус», у красавіку — маі 1944 года — з нямецкім палком, які падтрымлівалі самалёты, танкі і артылерыя. Вялі баі ў чэрвені 1944 у раёне возера Палік. У час наступлення Чырвонай Арміі забяспечылі пераправу 35-й гвардзейскай танкавай брыгадзе цераз рэку Цна.
Памяць
У 1964 годзе ў пасёлку Ганцавічы Барысаўскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены абеліск.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура