«Рэ́йкавая вайна́» — дзеянні партызан па разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай парушэння работы чыгуначнага транспарту праціўніка і вываду з ладу жывой сілы, тэхнікі і матэрыяльных сродкаў, што перавозяцца па чыгунцы.
Рэйкавая вайна можа праводзіцца і ў мірны час тэрарыстычнымі групамі з мэтай маральнага ўздзеяння на грамадства.
У 2022 годзе падчас уварвання Расіі ва Украіну ў СМІ з’явіліся паведамленні пра дыверсіі на беларускай чыгунцы з мэтай перашкодзіць руху вайсковых эшалонаў. Адказнасць за іх узяло аб’яднанне былых сілавікоў BYPOL[1]. У Расіі таксама былі зафіксаваны шматлікія падрывы чыгуначных шляхоў і разбурэнні чыгуначных камунікацый.