Бітва за Дняпро (1943) — шэраг наступальных аперацый Чырвонай арміі пад час Вялікай Айчынай вайны, у выніку якіх ад нямецкіх акупантаў быў вызвалены шэраг гарадоў украінскага Падняпроўя, у тым ліку Кіеў.
Ход падзей
11 жніўня1943 года, пасля паражэння ў Курскай бітве, немцы пачалі будаўніцтва ўмацаванняў, т. зв. «Усходняга вала», з мэтаю спыніць наступленне савецкіх войск. Галоўную частку Усходняга вала складала рака Днепр.
Наступленне савецкіх войск, якое мела мэтаю вызваленне левабярэжнай Украіны і захоп плацдармаў на правым беразе Дняпра, пачалося 26 жніўня1943 года. У ноч на 21 верасня савецкія войскі фарсіравалі Днепр каля вусця Прыпяці, і да канца верасня, пераадолеўшы найбольш умацаваную частку Усходняга вала, захапілі 23 плацдармы на правым беразе Дняпра.