Польскія салдаты Арміі Краёва у 1944 годзе
Рух Супраціўлення — супраціўленне акупацыйным уладам на акупаваных Германіяй і яе саюзнікамі тэрыторыях у гады Другой сусветнай вайны , а таксама ўласна ў Германіі.
Прымала розныя формы: грамадзянскае непадпарадкаванне , прапаганда , сабатаж і дыверсіі на прадпрыемствах, дапамога беглым ваеннапалонным і збітым пілотам, узброенае супраціўленне . Найбольшы размах набыло ў СССР , Польшчы і Югаславіі , а з заходнееўрапейскіх краін — у Італіі . Асобныя атрады, разведвальна-дыверсійныя і арганізатарскія групы для дзеянняў на акупаванай тэрыторыі Еўропы ствараліся на тэрыторыі Вялікабрытаніі . Самы вядомы з такіх атрадаў у 1942 годзе здзейсніў замах на імперскага пратэктары Багеміі і Маравіі Р. Гейдрыха .
Міжнародны дзень руху супраціўлення адзначаецца 10 красавіка.
Вынікі руху
Дзякуючы руху Супраціўлення, істотна паскорыўся разгром краін Восі. Таксама рух стаў яскравым прыкладам барацьбы супраць імперыялістычнай рэакцыі; знішчэння мірных жыхароў і іншых ваенных злачынстваў; за мір ва ўсім свеце.
Рух супраціўлення ў розных краінах
СССР
Югаславія
Грэцыя
Албанія
Польшча
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Тэмы Тэатры ваенных дзеянняў Храналогія
Напярэдадні 1939 1940 1941 1942 1943 1944 1945