Падміколле (руск.: Подниколье) — парк у Магілёве, размешчаны на тэрыторыі аднайменнага прадмесця.
Першапачаткова тэрыторыя расчышчана ад смецця, кустоў, каля 200 хворых дрэў. Работы вяліся паэтапна: першым этапам асвоены ўчастак плошчай каля 3,5 га, другі ахопліваў каля 9 га. Планавалася, што тэрыторыя парку ў выніку зойме каля 100 га[1].
На тэрыторыі парку былі пракладзены дарожкі, высаджаны маладыя дрэвы, пастаўлены лаўкі і ўрны, пітныя фантанчыкі. З праекта былі выключаны фестывальная пляцоўка і буйны гандлёвы цэнтр. У час работы быў выяўлены падмурак, які, паводле меркавання археолагаў, мог быць часткай дома бургамістра. У перспектыве пусціць па тэрыторыі парку электрамабілі, якімі змогуць карыстацца людзі з абмежаванымі магчымасцямі[1].
Перад Мікольскім манастыром прадугледжана «ціхая зона», гульнявая зона, а таксама канцэртная пляцоўка і прадпыемствы харчавання мусяць размяцціцца бліжэй да гарадскога пляжу і ракі Дняпро[2].
Побач вялося будаўніцтва лесвіцы з каскаднымі фантанамі, каб звязаць парк з плошча Арджанікідзэ[1].
Увесну 2014 года больш за тысячу праваслаўных жыхароў горада паставілі свае подпісы пад зваротам да ўлад з просьбай не будаваць у парку кафэ і рэстараны. Ігумення Мікольскага манастыра Ефрасіння заявіла, што ў парку не павінна быць забаўляльных устаноў і мерапрыемстваў, бо гэта будзе замінаць манашкам маліцца[3]. Замест іх вернікі папрасілі ўзвесці капліцу. Аднак улады горада палічылі суседства капліцы побач з пляжам недарэчным, такое рашэнне магло прывесці да неабходнасці перанесці пляж ці значнай карэктоўкі планіроўкі парку і генплана забудовы Магілёва[2]. З’явілася ініцыятыўная група «Падміколле», якая прапанавала стварыць музейна-гістарычны комплекс «Пакроўскі пасад»[1].
Працы па стварэнні гарадскога парку культуры і адпачынку «Падміколле» завяршыліся ў канцы 2018 года.
Зноскі
Спасылкі