Плошча Леніна (руск. : площадь Ленина ) — плошча ў цэнтры Магілёва , на скрыжаванні вул. Першамайскай і праспекта Міру . Размешчана ў Ленінскім раёне .
Архітэктура
Ансамбль сфарміраваны ў 1938 —1940 гг. Адзін з першых ансамбляў савецкай архітэктуры даваеннага часу. Уключае Дом Саветаў , адміністрацыйны будынак , жылы дом на рагу вул. Першамайскай і праспекта Міру . Кампазіцыйны цэнтр — помнік У. І. Леніну перад будынкам Дома Саветаў. У 1950 —1960 гг. пабудаваны 5-павярховыя жылыя дамы ў паўднёвай і ўсходняй частках плошчы. Значную ролю ў ансамблі адыгрывае азеляненне : кветнік і газоны перад помнікам У. І. Ленінку, партэрны сквер у цэнтры плошчы, 2 скверы па тарцах (плошча сквера па вул. Ленінскай складае 0,4 га[ 1] ).
Нулявы кіламетр Магілёўскай вобласці
Зноскі
↑ Скверы // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9 .
Літаратура
Спасылкі