Горад
Нуакшот
Нуакшот на карце Маўрытаніі
|
|
Нуакшот (араб. نواكشوط альбо انواكشوط, фр.: Nouakchott) — горад і сталіца Маўрытаніі, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Будаўніцтва пачата ў 1957 годзе на месцы невялікага паселішча.
Гісторыя
У пачатку ХХ стагоддзя на месцы будучага Нуакшоту існаваў пустэльны калодзеж. У 1904 годзе тут было пабудаванае невялікае ўмацаванне французскай арміі, а ў 1920-х гадах форт і аэрадром для абслугоўвання самалётаў, якія ляталі па трасе Тулуза — Дакар.
У 1957 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве горада — будучай сталіцы Маўрытаніі. Будаўніцтва было распачата ў наступным годзе. Па планах насельніцтва горада павінна было быць 15 тыс. жыхароў.
Катастрафічная засуха ў 1970-х гадах выклікала вялізарную міграцыю людзей ў Нуакшот, якія шукалі тут лепшых умоў для жыцця. У 2004 годзе колькасць жыхароў склала 689 тыс. чалавек.
Клімат
Нуакшот адрозніваецца засушлівым кліматам з гарачым летам і цёплай зімой. Хоць тэмпература ў горадзе высокая на працягу большай часткі года, у сілу яго размяшчэння, у Нуакшоце не так горача, як у некаторых іншых гарадах з падобным кліматам. Хоць сярэдні максімум тэмператур трымаецца на ўзроўні каля 32 °C, сярэдні мінімум можа вагацца ад 24 °C у летнія месяцы да 13 °C у зімовыя месяцы. Сярэдняя колькасць ападкаў у горадзе складае 159 міліметраў у год. Большая частка ападкаў звычайна выпадае на працягу жніўня, адзінага месяца, які фарміруе вельмі кароткі сезон дажджоў. Са снежня па чэрвень ападкі не выпадаюць зусім.
Эканоміка
Марскі порт. Міжнародны аэрапорт. Прамысловасць: харчовая, дрэваапрацоўчая, металаапрацоўчая. Завод па апрасненні вады. ЦЭС
Насельніцтва
Год |
Колькасць
|
1961
|
5 807
|
|
1965
|
15 000
|
|
1977
|
134 704
|
|
|
Год |
Колькасць
|
1981
|
232 000
|
|
1988
|
393 325
|
|
2000
|
558 195
|
|
|
Год |
Колькасць
|
2016
|
1 077 169
|
[1]
|
2017
|
1 116 700
|
|
2019
|
1 195 600
|
|
|
Год |
Колькасць
|
2020
|
1 315 000
|
[2]
|
|
|
Адукацыя
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 385. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
|
---|
Сталіцы краін | |
---|
Іншых тэрыторый | |
---|
Непрызнаных дзяржаў | |
---|