Луса́ка (англ.: Lusaka) — сталіцаЗамбіі. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны, на вышыні 1300 м. Насельніцтва складае 1 340 000 чалавек.
Лусака быў заснаваны ў 1905 годзе еўрапейскімі пасяленцамі. У маі 1953 года горад стаў сталіцай брытанскай калоніі Паўночнай Радэзіі замест Лівінгстану. У 1964 годзе горад стаў сталіцай незалежнай Замбіі.