Уборак — падэшва ўзвышэння, якая заліваецца вадой, або астатак ніжняй тэрасы на лузе[2].
Гісторыя
Ранняя гісторыя
Да Другой сусветнай вайны населены пункт абазначаўся на картах як Вялень, колішні фальварак. Населены пункт Новы Уборак месціўся паблізу на паўночны ўсход ад Вяленя[3]. Аднак у пасляваенны час колішні Новы Уборак знік, а назва перанеслася на тэрыторыю колішняга саўгаса Вялень (Сінчанскі МТС). Пра назву Вялень нагадвае чыгуначны прыпынак Вяленскі. Таксама назву захавала вёска Вялень у тым жа сельсавеце. Назву Новы Уборак урочышча атрымала праз урочышча Уборкі, якое месціцца цераз чыгунку, цяпер на яе месцы садовыя таварыствы.
У 1861 годзе Вялень разам з маёнткам Навасёлкі ў Ратынскага купіў Баніфацый Крупскі. Маёнтак у Крупскага быў адабраны за ўдзел у Паўстанні 1863 года. У 1870 годзе Вялень з іншай маёмасцю Крупскага была перададзена расійскаму чыноўніку Льву Макаву, 200 валок зямлі атрымаў Іван Шэвіч[6]. З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета.
Сядзіба Вялень. Палац пабудаваны на мяжы XIX i XX стст. Цяпер будынкі займае Пухавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат. У снежні 2015 года скончана рэканструкцыя корпуса, які быў пабудаваны ў 1904 годзе[10].
Крыніцы
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 7 (1849).
↑Марьина Горка(руск.). strada.by. Праверана 23 снежня 2023.
Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Яшкін І. Я.Уборак // Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. / Рэд. М. В. Бірыла. — Мн.: Навука і тэхніка, 1971. — С. 192. — 256 с. — 2 800 экз.