З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. У канцы XIX стагоддзя краязнавец Аляксандр Ельскі апісваў Любочын як «нэндзую палескую вёску, сярод недаступных лясістых балот на беднай пясчанай глебе»[3].
У 1910 годзе адбыліся сялянскія хваляванні супраць адміністрацыі памешчыка. У канцы красавіка 1910 года 15 сялян вёскі Любячка пасвілі коней на сваёй сенажаці, якая межавала з сенажаццю памешчыка Ратынскага. Калі коні зайшлі на землі памешчыка, лясныя вартаўнікі маёнтка Сінча запатрабавалі ад пастухоў сагнаць коней, але тыя адказалі пагрозамі. Лясная варта зрабіла некалькі выстралаў, у выніку 5 чалавек было паранена[4].
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Народнае вучылішча пасля было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені, у 1922 годзе было 56 вучняў.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У верасні 1943 года нямецкая адміністрацыя спаліла ўсе дамы вёскі[6].
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
↑Дапаможнік(нявызн.). helper.archonline.by. Праверана 22 снежня 2023.
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.