У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Наваполле.
Вёска
Наваполле
Наваполле на карце Беларусі ±
|
Навапо́лле[1] (трансліт.: Navapollie, руск.: Новополье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Гісторыя
У сярэдзіне XIX стагоддзя засценак Новае Поле ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.
У 1889 годзе ў акалотку Наваполле Пухавіцкай воласці землеўладальнікамі былі: дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Эдуард Францавіч Ждановіч (26 дзесяцін зямлі), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Віктар Антонавіч Жаўток (43 дзесяціны), мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Іпаліт Ігнатавіч Пятровіч (20 дзесяцін), мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Антон Восіпавіч Пятровіч (20 дзесяцін), мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Франц Кастанавіч Пятровіч (13,5 дзесяціны).
Паводле перапісу 1897 года хутар, паводле перапісу 1917 года вёска.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
- 1897 год — 2 двары, 15 жыхароў
- 1908 год — 9 двароў, 29 жыхароў
- 1917 год — 14 двароў, 76 жыхароў; з іх 23 беларусы і 53 палякі
- 1960 год — 42 жыхары
- 2002 год — 1 двор, 1 жыхар
- 2009 год — 0 жыхароў
- 2019 год — 0 жыхароў[4]
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Навапо́ле
- ↑ Belarus (нявызн.). pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|