Вёска
Падбярэжжа
Падбярэжжа на карце Беларусі ±
|
Падбярэ́жжа[1] (трансліт.: Padbiarežža, руск.: Подбережье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 13 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 59 км ад Мінска, каля ракі Свіслач.
Гісторыя
Упамінаецца ў другой палове XIX стагоддзя як хутар у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, таксама пад назвай Падбярэззе. У 1885 годзе фальварак. У 1889 годзе 30 дзесяцінамі зямлі ва ўрочышчы Падбярэжжа Пухавіцкай воласці валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Іван Восіпавіч Дзятко. Паводле перапісу 1897 года ўрочышча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Паблізу Падбярэжжа на хутары селяніна Асіеўскага ўлетку 1936 года адпачываў Якуб Колас.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
- 1897 год — 4 двары, 27 жыхароў
- 1908 год — 5 двароў, 23 жыхары
- 1917 год — урочышча, 5 двароў, 17 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 19 жыхароў
- 1960 год — 127 жыхароў
- 2002 год — 25 двароў, 57 жыхароў
- 2009 год — 33 жыхары
- 2019 год — 33 жыхары[4]
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Belarus (нявызн.). pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|