Гэты раён ахоплівае галоўным чынам усю гістарычную частку сталіцы Германіі, дзе знаходзяцца шматлікія славутасці горада. На тэрыторыі раёнаў Мітэ і Тыргартэн размяшчаюцца ўсе ўстановы бундэстага, бундэсрата і федэральнага ўрада, а таксама большасць пасольстваў.
Да адміністрацыйнай рэформы 2001 года раён Мітэ з'яўляўся самастойнай адміністрацыйнай акругай, а сучасная акруга Мітэ ўтварылася ў выніку зліцця старых акруг Мітэ, Тыргартэн і Ведынг.