Парыжская плошча (ням.: Pariser Platz) — вядомая плошча ў цэнтры Берліна. Займае каля 1 ½ га, квадратнай формы, знаходзіцца ў гістарычным квартале Даратэенштат у раёне Мітэ цэнтральнай акрузе германскай сталіцы.
Знаходзіцца з усходняга боку Бранденбургскай брамы, Парыжская плошча вянчае бульвар Унтэр-дэн-Ліндэн і з'яўляецца панданам да размешчанай па другі бок Брамы Плошчы 18 сакавіка, дзе заканчваецца вуліца 17 чэрвеня, якая перасякае Вялікі Тыргартэн.
Літаратура
Laurenz Demps: Der Pariser Platz. Der Empfangsalon Berlins, Berlin 1995.