Нарадзіўся 18 верасня 1998 года ў Полацку[2]. Яго дзед жыў у гарадскім пасёлку Баравуха, дзе размяшчалася верталётная база. Пасля наведвання базы Мікіта вырашыў стаць пілотам. Але ён выбраў не верталёты, а самалёты[3].
Загінуў 19 мая 2021 года ў Баранавічах у час трэніровачнага палёту Як-130 разам з маёрам Андрэем Нічыпорчыкам[5]. Іх самалёт разбіўся каля жылых дамоў на вуліцы Розы Люксембург. Пазней камісія па расследаванні катастрофы заявіла, што лётчыкі да апошняга спрабавалі адвесці самалёт ад дамоў і таму запозна катапультаваліся[6][7].
У загінулага пілота засталася жонка Таццяна. Яны згулялі вяселле ў верасні 2020 года[9].
Узнагароды
Герой Беларусі (24 лістапада 2021, пасмяротна) — за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку[10].
Памяць
23 лістапада 2021 года на паседжанні баранавіцкага гарвыканкама была прынятая пастанова аб наданні вуліц у новым мікрараёне Паўночны-2 імён загінулых лётчыкаў[11].
20 мая 2022 года ў Баранавічах адкрылі мемарыял у гонар загінулых лётчыкаў[12].
17 мая 2024 года на тэрыторыі Полацкага кадэцкага вучылішча, выпускніком якога з’яўляўся лётчык, адкрыты помнік[14][15]. Адначасна ў Баранавічах адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар лётчыкаў-герояў. Размешчана на доме, які знаходзіцца на скрыжаванні вуліц, названых імёнамі пілотаў[16].
↑Сообщение пресс-службы(руск.)(недаступная спасылка). Министерство обороны Республики Беларусь (19 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2021. Праверана 24 лістапада 2021.