Прыняцце Мехмедам VI умоў Сеўрскага дагавора пасля разгрому Асманскай імперыі ў Першай сусветнай вайне выклікала ўзрушанне ў арміі і нацыяналістычных колах імперыі і прывяло да стварэння альтэрнатыўнага цэнтра ўлады — Турэцкай Вялікай Нацыянальнай Асамблеі пад кіраўніцтвам Мустафы Кемаля (Атацюрка), якая адхіліла Мехмеда VI ад кіраўніцтва краінай.
Прыняцце часовай канстытуцыі новаўтворанай Турцыі стала падставай для скасавання 1 лістапада1922 султанату. 17 лістапада Мехмед VI пакідае Стамбул на борце англійскага ваеннага карабля «Малайя», жыве ў выгнанні спачатку на Мальце, потым на італьянскай Рыўеры пад абаронай англічан. Памёр у Салерна (Італія), пахаваны ў Дамаску (Сірыя).
Быў пяць разоў жанаты (на абхазцы, грузінцы і трох турчанках), з дзвюма жонкамі развёўся. Меў чацвёра дзяцей, адну ўнучку.