Стаў султанам пасля смерці бацькі Мурада І, пад час бітвы з сербаміна Косавым полі ў 1389, перад гэтым аддаў загад забіць свайго канкурэнта на прастол — брата Якуба. Ён завяршыў заваёву Сербіі і прыняўся рэгуляваць становішча ў некаторых анаталійскіх правінцыях. Спрабаваў захапіць Канстанцінопаль, але аблога, якая цягнулася сем гадоў, скончылася няўдачай.
Азіяцкае ўварванне пад кіраўніцтвам хана Цімура — Тамерлана, у межы краіны, прывяло да бітвы пад Ангорай (1402), у якой Баязід быў пераможаны і ўзяты ў палон. Праз год, Баязід памёр, яго астанкі былі перададзеныя ў Бурсу.
Akgunduz, Ahmed; Ozturk, Said. Ottoman History - Misperceptions and Truths. — IUR Press, 2011. — 694 с. — ISBN 978-9090261-08-9.
Shaw, Stanford Jay. History of the Ottoman Empire and Modern Turkey: Volume 1, Empire of the Gazis: The Rise and Decline of the Ottoman Empire 1280-1808. — Cambridge University Press, 1976. — 368 с. — ISBN 0-521-21280-4.