У самым пачатку свайго кіравання, каб не ўзнікала прэтэнзій на імператарскі сталец, здзейсніў забойства свайго брата, чым пачаў традыцыю братазабойства ў валадарскай сям'і (амаль кожны наступны султан здзяйсняў забойства брата). У час яго кіравання Асманская імперыя значна павялічыла свае памеры. Вялікім дасягненнем султана стала ўзяцце Канстанцінопаля, якое спыніла існаванне такой дзяржавы, як Візантыйская імперыя. Адразу пасля захопу горада пачалося будаўніцтва магутнай крэпасці на Басфоры. Канстанцінопаль стаў сталіцай Асманскай імперыі.