Махамед Хамдан Дагала (араб. محمد حمدان دقلو; нар. 1974 альбо 1975) — суданскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант. Камандзір ваенізаванай арганізацыі «Сілы аператыўнай падтрымкі».
Біяграфія
Паходзіць з племя рэшават з ліку арабаў-шоа. Яго сям’я гандлявала вярблюдамі. Дагала пайшоў у пачатковую школу, але пасля трох гадоў навучання кінуў яе[3].
Падчас канфлікту ў Дарфуры праз сваякоў трапіў у апалчэнне Джанджавід, якое неўзабаве ўзначаліў пасля Муса Хілаля[3]. У жніўні 2013 года прэзідэнт Амар аль-Башыр прызначыў Махамеда Дагала камандуючым Сіл аператыўнай падтрымкі, якія былі створаны падчас рэарганізацыі войск джанджавідаў[4].
Пасля ваеннага перавароту 2019 года атрымаў пасаду ў Пераходным ваенным савеце[5]. Пасля заключэння пагаднення паміж грамадзянскімі і ваеннымі сіламі працягнуў сваю дзяржаўную дзейнасць у Суверэнным савеце[6], а пасля перавароту 2021 года — Пераходным суверэнным савеце.
У красавіку 2023 года з нагоды таго, што камандуючы Узброенымі сіламі Судана Абдэль Фатах аль-Бурхан манапалізаваў уладу, чым Дагала застаўся незадаволены[7], атрады Сіл аператыўнай падтрымкі ўступілі ў адкрытае ўзброенае супрацьстаянне з урадам[8][9].
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі