Абдэльрахім Дагала (араб. عبدالرحيم دقلو) — намеснік камандуючага Сіл аператыўнай падтрымкі Судана, генерал-лейтэнант.
Біяграфія
Нарадзіўся ў пачатку 1970-х у Паўднёвым Дарфуры. Паходзіць з клана Махамідаў арабскага бедуінскага племя рызейгат[1].
Першапачаткова служыў у памежных войсках, удзельнічаў у Дарфурскай вайне. У 2013 годзе перайшоў у Сілы аператыўнай падтрымкі (САП)[1], кіраўніком якіх стаў ягоны брат Махамед Хамдан Дагала[2].
У 2018 годзе прызначаны намеснікам камандуючага САП[3][4].
Падчас Суданскай рэвалюцыі спрыяў падзенню рэжыму Амара аль-Башыра. У чэрвені 2019 года меркавана замовіў расправу ў Хартуме над сядзячай забастоўкай[1][5].
У верасні 2023 года з-за абвінавачванняў у парушэннях правоў чалавека падчас канфлікту САП з УСС трапіў пад міжнародныя санкцыі[6][7].
Крыніцы