Станцыя знаходзіцца побач з Валгаградскай вуліцай. Першапачаткова яе таксама меркавалася назваць «Валгаградская»[3]. Але ў пачатку 1980-х гадоў ва ўлад Мінска з’явіўся праект пераназвання часткі Ленінскага праспекта, якая пачынаецца ад Валгаградскай вуліцы, у Маскоўскі праспект, і новая станцыя метро атрымала назву «Маскоўская». Парадокс складаецца ў тым, што праспект у выніку пераназываць так і не сталі, і, такім чынам, станцыя носіць назву неіснуючай магістралі[крыніца?].
Архітэктура
Станцыя калоннага тыпу, выканана са зборных жалезабетонных канструкцый. Тэма афармлення станцыі «Масква — сталіца Саюза СССР» раскрываецца архітэктурнымі сродкамі ў сінтэзе з манументальна-дэкаратыўным мастацтвам. Колеравая гама заснавана на кантрасце чырвонага, белага і залацістага. Тарцовая сцяна над уваходам у перонную залу ўпрыгожана пано з выявай крамлёўскіх курантаў. Пано на 2 пуцявых сценах з выявай гістарычна-архітэктурных помнікаў Масквы выканана ў тэхніцы фларэнційскай мазаікі. Сцены і калоны вестыбюля і пероннай залы абліцаваны белым мармурам. Калоны, цягі, элементы падвеснай столі аформлены паліраванай латунню[2]. Падлога станцыі абліцавана цёмна-чырвоным паліраваным гранітам са светла-шэрым геаметрычным малюнкам.