Марсель пачынаў займацца футболам у сваім родным горадзе Магдэбургу, трэніруючыся спачатку ў «Фартуне», а затым і ў аднайменным клубе «Магдэбург».
«Барусія»
У 17 гадоў яго заўважыла дортмундская«Барусія» і запрасіла ў моладзевую каманду. У 2008 годзе падпісаў прафесійны кантракт з «Барусіяй». 16 жніўня 2008 года дэбютаваў у Бундэслізе, згуляўшы ў выязным матчы першага тура супраць леверкузенскага«Баера», які скончыўся перамогай дортмундцаў з лікам 3:2. Марсель з’явіўся на поле на 78-й хвіліне, замяніўшы Дэдэ[3].
З 2016 па 2018 гады быў капітанам «Барусіі». Апошні раз з’явіўся на полі ў чэрвені 2020 года, пасля чаго на доўгі час выбыў з-за траўмы калена. Завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2021/22.