Марго Элізабэт Вальстрэм (шведск.: Margot Elisabeth Wallström; нар. 28 верасня1954) — шведскі палітык. Міністр замежных спраў Швецыі з 2014 года. Сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі.
Біяграфія
У 1988 годзе стала міністрам па грамадзянскіх справах, затым займала пасаду міністра культуры і міністра па сацыяльных пытаннях. У 1999 годзе ўвайшла ў Еўракамісію як камісар па навакольным асяроддзі, пасля была яе першым віцэ-прэзідэнтам і камісарам па міжінстытуцыянальных сувязях. Спецпрадстаўнік генеральнага сакратара ААН па пытаннях сэксуальнага гвалту ва ўмовах канфліктаў з 2010 года.
Першы блогер сярод членаў Еўракамісіі. У 2006 годзе была прызнана самай папулярнай жанчынай Швецыі.