Гюнтэр Ферхойген (ням.: Günter Verheugen; нар. 28 красавіка1944, Бад-Кройцнах, Германія) — нямецкі і еўрапейскі палітык, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі і еўрапейскі камісар па пытаннях прадпрымальніцтва і прамысловасці ў 2004—2010 гг.
У 1960-я гады вывучаўз гісторыю, паліталогію і сацыялогію ва ўніверсітэтах Бона і Кёльна. Пачынаючы з канца 1960-х працаваў у апараце міністэрстваў унутраных і замежных спраў ФРГ. У 1983 г. стаў дэпутатам бундэстага, дзе ўдзельнічаў у рабоце парламенцкага камітэта па знешніх сувязях. У 1999 г. стаў еўрапейскім камісарам па пашырэнні.