Разам з Чэзарэ Прэвіцы, Джуліана Урбані[it], Антоніа Марціна і Марчэла Дэль’Утры 29 чэрвеня 1993 года ўдзельнічаў у сходзе юрыстаў і іншых асоб, якія звязаны з інтарэсамі кампаніі Сільвіа БерлусконіFininvest, якое паклала пачатак групе «Наперад, Італія! Асацыяцыя за добры ўрад» (Forza Italia! Associazione per il buon governo), якая вырасла ў партыю «Наперад, Італія»[5].
У 1994 годзе быў абраны дэпутатам Еўрапарламента; быў старшынёй фракцыі партыі «Наперад, Італія» у ЕП, а таксама ўдзельнікам шматлікіх камісій і дэлегацый. У маі 2008 года змяніў Франка Фраціні на месцы прадстаўніка Італіі ў Еўракамісіі ў сувязі з яго пераходам на пасаду міністра замежных спраў Італіі. За яго прызначэнне на пасаду камісара па транспарце выказаліся 507 дэпутатаў Еўрапарламента, супраць — 53. 9 лютага2010 года ў абноўленым складзе Еўракамісіі атрымаў партфель камісара па пытаннях прамысловасці і прадпрымальніцтва, а таксама застаўся на пасадзе віцэ-старшыні камісіі. Вярнуўся да дэпутацкай працы ў Еўрапарламенце ў 2014 годзе, калі заняў пасаду віцэ-прэзідэнта. Таксама з 2014 года — член Выканаўчага камітэта адроджанай партыі «Наперад, Італія».
Быў вылучаны фракцыяй Еўрапейскай народнай партыі на пасаду старшыні Еўрапейскага парламента і 17 студзеня 2017 года абраны ў чацвёртым туры галасавання.
Акрамя італьянскай, валодае англійскай, іспанскай і французскай мовамі.