Нарадзіўся ў Фларэнцыі ў 1956 годзе. На працягу 1970-х гадоў вывучаў палітычныя навукі ва ўніверсітэце Фларэнцыі. Пачынаў сваю журналісцкую кар’еру, супрацоўнічаючы з невялікімі мясцовымі газетамі і інфармацыйнымі агенцтвамі, а пасля перайшоў у рымскую рэдакцыю газеты Il Giorno. 3 ліпеня 1986 года ўвайшоў у рэестр прафесійных журналістаў.
У 1992 годзе ён стаў рэпарцёрам навін для TG3 і тады жа супрацоўнічаў з Мікеле Сантора для некаторых тэлевізійных праграм, напрыклад «Il rosso e il nero» («Чырвоны і чорны») і «Tempo reale» («Real Time»). У 1996 годзе ён вёў праграму «Cronaca in diretta» («Жывое высвятленне»). Праз некалькі гадоў Давід Сасолі быў прызначаны вядучым TG1, дзе стаў адным з найбольш вядомых і папулярных журналістаў у Італіі[10]. У 2007 годзе, калі Джані Рыёта быў прызначаны новым дырэктарам TG1, Сасолі стаў яго намеснікам[11].
Палітычная кар’ера
У 2009 годзе Давід Сасолі пакінуў сваю журналісцкую кар’еру для паходу ў палітыку, стаўшы членам левацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыі (ДП). Балатаваўся на выбарах у Еўрапарламент 2009 года ў акрузе Цэнтральная Італія. 7 чэрвеня 2009 года ён быў абраны членам Еўрапейскага парламента з 412502 асабістымі прэферэнцыямі[12], атрымаўшы найбольшую падтрымку выбаршчыкаў у сваёй выбарчай акрузе[13]. З 2009 па 2014 год ён займаў пасаду лідара Дэмакратычнай партыі ў парламенце.
9 кастрычніка 2012 года Сасолі абвясціў пра свой удзел у праймерыз левацэнтрыстаў, якія мелі на мэце вылучэнне адзінага кандыдата на выбарах мэра Рыма на муніцыпальных выбарах 2013 года. Ён заняў другое месца з 26 % галасоў, саступіўшы сенатару Іньяцыа Марына, які атрымаў 55 %, і апярэдзіў колішняга міністра сувязі Паола Джэнцілоні. Пазней Марына быў абраны кіраўніком горада, перамогшы правага прэзідэнта Джавані Алемана[14].
На выбарах у Еўрапейскі Парламент 2014 года Сасолі быў пераабраны ў Еўрапарламент з 206 170 прэферэнцый[15]. Выбары характарызаваліся вялікай падтрымкай Дэмакратычнай партыі, якая атрымала 41 % галасоў выбаршчыкаў[16].
1 ліпеня 2014 года Сасолі быў абраны віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага парламента 393 галасамі, што зрабіла яго другім найбольш падтрыманым кандыдатам-сацыялістам[17][18]. Акрамя выканання заданняў камітэта, ён з’яўляўся членам міжрэгіянальнай групы Еўрапейскага парламента па пытаннях надзвычайнай беднасці і правоў чалавека[19].
Старшыня Еўрапейскага парламента
На выбарах у Еўрапейскі парламент 2019 года ў Італіі Давід Сасолі быў пераабраны ў Еўрапейскі парламент з 128 533 галасамі[20]. 2 ліпеня 2019 года ён быў запрапанаваны Прагрэсіўным альянсам сацыялістаў і дэмакратаў (S&D) як новы Старшыня Еўрапейскага парламента[21]. На наступны дзень Сасолі быў абраны кіраўніком на выбарах 345 галасамі (пры неабходных 334-х), замяніўшы на пасадзе Антоніа Таяні[22][23]. Ён стаў сёмым італьянцам, які заняў гэтую пасаду.
Асабістае жыццё
Давід Сасолі быў жанаты з Алесандрай Вітарыні. Меў двух дзяцей: Джуліа і Лівію[24]. З’яўляўся заўзятарам футбольнай каманды «Фіярэнціна» са свайго роднага горада.
Быў актыўным членам Articolo 21, liberi di… («Артыкул 21, свабодны для …»), італьянскай асацыяцыі, заснаванай 27 лютага 2001 года з мэтай прасоўвання канстытуцыйнага прынцыпу свабоды слова. У яе склад уваходзяць журналісты, пісьменнікі, дырэктары і юрысты.