Па даных дзяржаўнага воднага рэестра Расіі адносіцца да Балтыйскай басейнавай акругі, водагаспадарчы ўчастак ракі — Луга, рачны падбасейн ракі адсутнічае. Адносіцца да рачнога басейна ракі Нарва (расійская частка басейна). Даўжыня ракі 353 км. Плошча вадазбору 13 200 км². Сярэдні расход вады за 60 км ад вусця складае 93[1] м³/с, у вусці — 112[2] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 3,535[2] км³/год. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,15[2] м/км. Жыўленне ракі змяшанае, з перавагай снегавога. Суднаходная на асобных участках агульнай працягласцю 156[3] км. На рацэ Сабскія і Кінгісепскія парогі[2].
На Лузе знаходзяцца гарады Луга, Кінгісеп, а таксама пасёлак Усць-Луга, Кінгісепская ГЭС (закансервавана).
Крыніцы
↑ абвГеографический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 259. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 259. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)