Скончыў Ташкенцкі інстытут тэатральнага мастацтва (1950), Школу-студыю МХАТ (1955). На сцэне з 1950. З 1961 года ў Маскоўскім драматычным тэатры на Малай Броннай, з 1988 года ў тэатры «Ленком». Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Блахін («Казкі старога Арба» А.Арбузава), Сярпілін («Салдатамі не нараджаюцца» паводле К.Сіманава). З 1965 года здымаецца ў кіно: «Сямнаццаць імгненняў вясны» (1976), «Узброены і вельмі небяспечны», «Той самы Мюнхаўзен», «Пакроўскія вароты», «Нябёсы запаветныя».