за выбітнае выканальніцкае майстэрства, стварэнне высокамастацкіх вобразаў, спектакляў, кінафільмаў, якія атрымалі міжнароднае прызнанне, за асаблівыя заслугі ў развіцці айчыннай культурна-мастацкай спадчыны.
Народны артыст Украіны (укр.: Народний артист України) — ганаровае званне, якое прысвойваецца выдатным дзеячам мастацтва Украіны, асабліва якія вызначыліся ў справе развіцця тэатра, музыкі і кіно.
Згодна з Палажэннем аб ганаровых званнях Украіны ад 29 чэрвеня2001 года, гэта званне прысвойваецца:
рэжысёрам, артыстам тэатраў, кіно, эстрады, цырка, прафесійных ансамбляў і харавых калектываў, дырыжорам аркестраў, кампазітарам, музыкантам, дыктарам тэлебачання і радыёвяшчання за выбітнае выканальніцкае майстэрства, стварэнне высокамастацкіх вобразаў, спектакляў, кіно, развіцця айчыннага культурна-мастацка.
Ганаровыя званні ў адпаведнасці з Палажэннем прысвойваюцца толькі пры жыцці. Як правіла, дадзенай узнагародай узнагароджваюць не раней, чым праз дзесяць гадоў пасля прысваення звання «Заслужанага артыста Украіны».