У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мандэльштам.
Леані́д Іса́акавіч Мандэльшта́м (4 мая (22 красавіка) 1879, Магілёў — 27 лістапада 1944, Масква) — савецкі фізік, акадэмік АН СССР (з 1929).
Біяграфія
У 1902 годзе скончыў Страсбургскі ўніверсітэт, дзе працаваў (з 1913 года прафесар).
У 1918—1922 гадах у Адэскім політэхнічным інстытуце, з 1934 года ў Маскоўскім універсітэце, адначасова з 1934 года ў Фізічным інстытуце АН СССР.
Навуковыя працы па оптыцы, радыёфізіцы, квантавай механіцы, гісторыі і метадалогіі фізікі. Разам з Р. С. Ландсбергам (руск.) (бел. адкрыў камбінацыйнае рассеянне святла на крышталях (1928). Сумесна з М. Дз. Папалексі (руск.) (бел. стварыў тэорыю нелінейных ваганняў, распрацаваў метад параметрычнага ўзбуджэння электрычных ваганняў і прапанаваў радыёінтэрферэнцыйны метад даследавання распаўсюджвання радыёхваль і дакладнага вымярэння адлегласцей, што знайшло выкарыстанне ў геадэзіі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў і лекцыйных курсаў па фізіцы.
У 1931 годзе Л. І. Мандэльштаму прысуджана Ленінская прэмія. У 1942 годзе — Дзяржаўная прэмія СССР.
Зноскі
Літаратура
- Мандэльштам Леанід Ісаакавіч // Бел. энцыкл. У 18 т. Т. 10. Малайзія-Мугаджары. — Мн., 2000. — С.77.
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|