Крыштоф Нарушэвіч (каля 1570 — 1630) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Надворны (1615—1618) і вялікі (1618—1630) падскарбі літоўскі.
Біяграфія
Вучыўся за мяжой, падарожнічаў па Германіі і Італіі. У 1611 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва. Лоўчы вялікі літоўскі ў 1613—1624, падскарбі надворны літоўскі з 1615, падскарбі вялікі літоўскі з 1618, адначасова вялікі пісар літоўскі, стараста ушпальскі і навадворскі.
Валодаў Ганусішкамі ў Троцкім павеце, Мажэйкавам і Лебядой у Лідскі павеце.
Сям'я
Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч». Сын Мікалая Яна, падскарбія літоўскага, і яго жонкі Барбары Кунцэвіч, брат Мікалая і Яна. Ажаніўся з Альжбетай Шымковіч. Пакінуў сыноў:
Зноскі
Літаратура
Крыштоф Нарушэвіч — продкі |
---|
|