У склад акругі ўваходзілі два суб’екты федэрацыі: Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль. Размешчана на Крымскім паўвостраве. Па колькасці суб’ектаў, колькасці насельніцтва, памерах тэрыторыі, акруга з’яўлялася найменшай сярод федэральных акруг, саступаючы ўсім астатнім у некалькі разоў. З’яўлялася адзінай акругай-паўэксклавам, якая не мае сухапутнай мяжы з іншымі акругамі і асноўнай тэрыторыяй Расіі (але мае яе з іншай дзяржавай — Украінай).
Адміністрацыйным цэнтрам акругі з’яўлялася сталіца Рэспублікі Крым горад Сімферопаль, нягледзячы на тое, што найбуйнейшым горадам Крыма і Крымскай федэральнай акругі з’яўляўся горад Севастопаль, што сярод федэральных акруг характэрна толькі для Паўночна-Каўказскай федэральнай акругі.
↑Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
↑У тым ліку суша — 864 км², марская акваторыя — 216 км²[6].
↑Плошча тэрыторыі рэгіёна (горада федэральнага значэння Севастопаль) складае 1079,6 км², у тым ліку 216,0 км² марскіх бухт, якія з’яўляюцца тэрытарыяльнымі водамі, а таксама 863,6 км² сушы[7].