Алег Яўгенавіч Белавенцаў
Алег Яўгенавіч Белавенцаў (нар. 15 верасня 1949, Остраў, Пскоўская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч, палітык, марак, афіцэр. Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўночна-Каўказскім федэральнай акрузе з 28 ліпеня 2016 года. Член Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі з 2016 года па 2018 год. Герой Расійскай Федэрацыі (2014). БіяграфіяНарадзіўся 15 верасня 1949 года ў Маскве. У 1971 годзе скончыў Севастопальскае ваенна-марское інжынернае вучылішча (цяпер Акадэмія ваенна-марскіх сіл). Пасля заканчэння працаваў на атамных падводных лодках Чырваназорнага Паўночнага флоту СССР. Доўгі час быў работнікам КДБ СССР. Скончыў Ваенна-дыпламатычную акадэмію. З 1982 года працаваў трэцім сакратаром па навуцы і тэхналогіях посольсьва СССР у Лондане, у 1985 годзе быў высланы з Вялікабрытаніі па шпіянаж. Пазней працаваў у ГДР. У студзені 1998 года прызначаны на пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара ФГУП «Росузбраенне», якую займаў да мая 1999 года. З 2001 года быў кіраўніком ФГУ «Агенцтва „Эмерком“» МНС РФ. З мая па снежань 2012 года выконваў абавязкі начальніка кіравання справамі губернатара Маскоўскай вобласці. 24 снежня 2012 года прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Славянка» пасля буйнога карупцыйнага скандалу і арышту былога кіраўніка кампаніі Аляксандра Элькіна.[1] 21 сакавіка 2014 года загадам Пуціна прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта РФ у Крымскай федэральнай акрузе. Зноскі
Спасылкі
Information related to Алег Яўгенавіч Белавенцаў |