КВЗ («Клуб вясёлых і знаходлівых») — папулярныя тэлевізійныя гумарыстычныя гульні, у якіх каманды розных калектываў (навучальных устаноў, ВНУ, прадпрыемств і г. д.) спаборнічаюць у гумарыстычных адказах на зададзеныя пытанні, імправізацыях на зададзеныя тэмы, разыгрыванні загадзя нарыхтаваных сцэн і г. д.
Чампіёны КВЗ (з 1986)
Лігі КВЗ
Лігі КВЗ падзяляюцца на афіцыйныя, якія дзейнічаюць пад эгідай АМіК, і неафіцыйныя, незалежныя ад яе. У кожнай лігі свае схема, правілы, рэдактары, вядучыя, дырэктары і члены журы. Каманды, якія гуляюць у афіцыйных лігах, маюць больш магчымасцяў абараніць свой матэрыял, і толькі праз гэтыя лігі, за рэдкім выключэннем, можна патрапіць у Прэм’ер-лігу і ў Вышэйшую лігу. Рэдактары афіцыйных ліг прызначаюцца кіраўніцтвам АМіК, якое таксама прымае рашэнне наконт статусаў ліг. Набор у афіцыйныя лігі ажыццяўляецца па выніках фестываля «КіВіН», які праходзіць штогод у студзені ў Сочы.
№
|
Ліга
|
Месца правядзення
|
Рэдактары
|
Тэлевізійныя лігі
|
1.
|
Вышэйшая ліга
|
Масква
|
Дзмітрый Колчын («СОК»), Дзмітрый Шпенькоў («Звычайныя людзі», «25-ая»)
|
2.
|
Прэм’ер-ліга
|
Масква
|
Міхаіл Гулікаў («Транзіт»), Валянцін Іваноў («ХАІ»), Аляксей Ляпічаў («Незалатая моладзь»)
|
3.
|
Першая ліга
|
Тальяці
|
Дзмітрый Колчын («СОК»), Дзмітрый Шпенькоў («Звычайныя людзі», «25-ая»)
|
4.
|
Міжнародная ліга
|
Мінск
|
Леанід Купрыда («БДУ»), Юрый Кручонак («БДУ»)
|
Цэнтральныя лігі
Міжрэгіянальныя лігі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|