У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Старыкава.
Клаўдзія Фёдараўна Старыкава |
Дата нараджэння |
26 снежня 1935(1935-12-26) (89 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Краіна |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Музычная дзейнасць |
Прафесіі |
оперная спявачка |
Пеўчы голас |
сапрана |
Узнагароды |
|
Клаўдзія Фёдараўна Ста́рыкава (руск.: Клавдия Фёдоровна Старикова; 26 снежня 1935) — оперная спявачка (лірыка-драматычнае сапрана), заслужаная артыстка БССР (1972).
Біяграфія
Нарадзілася ў горадзе Снежнае (Данецкая вобласць, Украінская ССР). У 1965 годзе скончыла Харкаўскі інстытут мастацтваў. У 1965—1976 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. З 1976 года — салістка Варашылаўградскай і Харкаўскай абласных філармоній.
Творчасць
Творчасці К. Ф. Старыкавай уласцівы шчырасць, эмацыянальнасць, сцэнічная абаяльнасць. Сярод партый на сцэне Беларускага тэатра оперы і балета
- Тася («Андрэй Касценя» М. Аладава),
- Яраслаўна («Князь Ігар» А. Барадзіна),
- Ліза, Таццяна («Пікавая дама», «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага),
- Наташа («Русалка» А. Даргамыжскага),
- Аіда, Леанора, Дэздэмона («Аіда», «Трубадур», «Атэла» Дж. Вердзі),
- Тоска, мадам Батэрфляй (Чыа-Чыа-сан) («Тоска», «Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні).
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі