Квартэт нацыянальнага дыялогу ў Тунісе (араб.رباعية الحوار الوطنى التونسى, англ.: Tunisian National Dialogue Quartet, фр.: Quartet du dialogue national) — група з чатырох арганізацый, якія сталі цэнтральнай сілай для пабудовы дэмакратычнай дзяржавы ў Тунісе пасля рэвалюцыі 2011 года[1]. Група была заснавана ў 2013 годзе[2].
У 2015 годзе арганізацыі была прысвоена Нобелеўская прэмія міру[1]. Нарвежскі Нобелеўскі камітэт адзначыў «рашучы ўклад» арганізацыі ў стварэнні дэмакратыі ў краіне пасля рэвалюцыі ў 2011 годзе [4] .