Малала Юсуфзай (нар. 12 ліпеня1997(1997-07-12)[1][2][…], Мінгора, Пакістан) — пакістанская праваабаронца, выступае за даступнасць адукацыі для жанчын ва ўсім свеце. 9 кастрычніка 2012 г. была цяжка паранена баявікамі з тэрарыстычнага руху Тэхрык-і-Талібан Пакістан за сваю праваабарончую дзейнасць. У 2014 годзе стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру (разам з Кайлашам Сацьяртхі) «за іх барацьбу супраць падаўлення дзяцей і маладых людзей і за права ўсіх дзяцей на адукацыю». Станам на 2017 год, самы малады лаўрэат Нобелеўскай прэміі за ўсю гісторыю. 12 ліпеня 2015 года Малала адкрыла ў Ліване школу для дзяўчынак-бежанак з Сірыі.
Зноскі
↑ абPerson Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.