Марыя Ангеліта Рэса (нар. 2 кастрычніка1963(1963-10-02), Маніла[1]) — філіпінска-амерыканская журналістка і пісьменніца, сузаснавальнік і генеральны дырэктар навіновага сайта «Rappler(малайск.) (бел.». Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру разам з расійскім журналістам Дзмітрыем Муратавым за 2021 год[5]. Першы філіпінскі лаўрэат Нобелеўскай прэміі.
Біяграфія
Бацька Марыі Ангеліты памёр, калі ёй быў усяго год. Яе маці выйшла замуж за амерыканца, і Марыя Ангеліта з 1973 года па 1986 год жыла ў ЗША, дзе скончыла Прынстанскі ўніверсітэт.
Марыя Ангеліта вярнулася на радзіму ў 1986 годзе, пасля Жоўтай рэвалюцыі, і пачала працаваць на тэлебачанні. З 1987 па 1995 год яна ўзначальвала бюро CNN у Маніле, а з 1995 па 2005 год узначальвала бюро CNN у Джакарце. З 2005 года яна ўзначальвала службу навінаў філіпінскай тэлекампаніі ABS-CBN, а ў 2011 годзе стварыла і ўзначаліла навіновы сайт «Rappler(малайск.) (бел.».
У 2020 годзе яна была асуджана за паклёп у інтэрнэце на падставе спрэчнага філіпінскага закона аб барацьбе з кіберзлачыннасцю. Пераслед Марыі Рэсы быў асуджаны праваабарончымі групамі і журналістамі як замах на свабоду прэсы.
Была ўключана ў спіс Person of the Year 2018 часопіса Time як адзін з журналістаў, якія змагаюцца з фэйкавымі навінамі. 13 лютага 2019 года была арыштаваная па абвінавачванні ў тым, што Rappler апублікаваў нібыта ілжывую навіну пра бізнесмена Вільфрэда Кенга (Wilfredo Keng). 15 чэрвеня 2020 года суд Манілы прызнаў яе вінаватай у паклёпе. Рэса з’яўляецца пастаянным крытыкам прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутэртэ, яе арышт і асуджэнне былі расцэненыя многімі ў апазіцыі і міжнароднай супольнасці як палітычна матываваны акт.
Рэса — адна з 25 вядучых фігур у Камісіі па інфармацыі і дэмакратыі, заснаванай арганізацыяй «Рэпарцёры без межаў».