Кашубская мова (уласная назва: kaszëbsczi jãzëk) — заходнеславянская мова, лехіцкай падгрупы. Размаўляюць на ёй у мясцовасцях, што ляжаць на захад і поўдзень ад Гданьска. Да кашубскай мовы блізкая польская мова. Колькасць чалавек, што размаўляюць на кашубскай мове, складае прыблізна 150 тысяч чалавек. Пісьменства — на падставе лацінскага алфавіту.
Кашубскі алфавіт
Aa Ąą Ãã Bb Cc Dd Ee Éé Ëë Ff Gg Hh Ii Jj Kk Ll Łł
Mm Nn Ńń Oo Òò Óó Ôô Pp Rr Ss Tt Uu Ùù Ww Yy Zz Żż