Пала́бская мо́ва — вымерлая заходнеславянская мова.
Палабская мова была найбольш блізкая да польскай і разам з ёю, кашубскаю і вымерлаю славінскаю адносіцца да т.зв. ляхіцкіх моў[1].
Была пашырана да 1-й палавіны 18 ст. па левым беразе ракі Лабы (Эльба; цяпер тэрыторыі зямлі Ніжняя Саксонія, Германія).
Адметныя рысы палабскай мовы: захаванне насавых галосных, аорыста і імперфекта, рэштак парнага ліку, рухомы націск, спрашчэнне скланення, вялікая колькасць нямецкіх запазычанняў у лексіцы і інш.
Пісьменства не мела, але ў 17—18 ст. было складзена некалькі слоўнікаў і запісаны некаторыя тэксты на палабскай мове. Асноўныя помнікі палабскага пісьменства — нататкі палабскага селяніна Я.П.Шульцэberu і нямецка-палабскі слоўнік К. Хеніга на 5 тыс. слоў.
Сярод даследчыкаў палабскай мовы — Т. Лер-Сплавінскі, К. Палянскі (этымалагічны слоўнік палабскай мовы), А. Я. Супрун і інш.
Зноскі
Літаратура