Пры падрыхтоўцы паўстання (1794) сабраў на яго падтрымку каля мільёна злотых, прадаўшы пры гэтым частку сваіх уладанняў. Атрымаў ад Т. Касцюшкі прызначэнне на генерал-маёра, начальніка ўзброеных сіл на Украіне, Палессі, Падоллі і частцы Літвы, што адыйшла раней да Расійскай імперыі. Аднак з прычыны недасведчанасці ў ваеннай справе не здолеў разгарнуць ваенных дзеянняў, выехаў у Варшаву.
Падчас гэтага зняволення памерла жонка К. Прозара Людвіка (1828), якая ў пошуках мужа выехала ў Брэст. Нябожчыцу перавезлі на радзіму і пахавалі ва ўніяцкай бажніцы ў вёсцы Вялікі Бор, пазней перапахавалі ў Хойніках, у кургане каля капліцы на местачковых могілках.
Цікавыя факты
Тадэвуш Касцюшка называў Караля Прозара «рэдкім грамадзянінам», а расійская імператрыца Кацярына II прылічыла яго да «злостнейших бунтовщиков»[4].