Марцін Казімір Валадковіч (? — 1701[1]) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Падстароста і гараднічы менскі з 1660-х, пісар земскі менскі з 1689[2].
Біяграфія
З шляхецкага роду Валадковічаў герба «Радван» зменены, сын Пятра[3].
У шлюбе з Аленай Кастравіцкай меў шмат дзяцей, значная частка з якіх уступіла ў манаскія ордэны[4]. Нашчадкі Марціна Казіміра ў XVIII стагоддзі займалі розныя пасады ў Менскім павеце.
Зноскі
- ↑ Ф. Чарняўскі. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI — XVIII стагоддзяў. Выпуск I. Мінск, 2006. С. 62
- ↑ Ф. Чарняўскі. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI — XVIII стагоддзяў. Выпуск I. Мінск, 2006. С. 56
- ↑ Генеалогія Валадковічаў Архівавана 28 ліпеня 2014.
- ↑ Ф. Чарняўскі. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI — XVIII стагоддзяў. Выпуск I. Мінск, 2006. С. 60
Літаратура
Марцін Казімір Валадковіч — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|