У 1889 годзе ў капліцы па загаду Фёдара Паскевіча былі перапахаваны астанкі яго бацькоў генерал-фельдмаршала, святлейшага князя І. Ф. Паскевіча (1782—1856) і яго жонкі Лізаветы Аляксееўны, народжанай Грыбаедавай. (Першапачаткова І. Ф. Паскевіч, які памёр у Варшаве, быў пахаваны ў сяле Іванаўскім (цяпер Дэмблін). Сюды ж перавезены астанкі яго дзядулі Фёдара Паскевіча і бабулі Ганны Карабанькі з маёнтка Шчэгліцы ў Магілёўскай вобласці[2].
Капліца-пахавальня пацярпела падчас Вялікай Айчыннай вайны, але ў 1968—1975 гадах прайшла яе рэканструкцыя. У 2008—2016 гадах праведзена рэстаўрацыя капліцы[3]. Цяпер гэты помнік архітэктуры — частка палацава-паркавага комплексу Румянцавых-Паскевічаў.
Архітэктура
Пахавальня нагадвае мініяцюрны казачны замак, зграбны і крохкі. Але архітэктар, нягледзячы на невялікі маштаб, стварыў паўнавартасны па кампазіцыі будынак з артыстычна вытрыманай стылістыкай[1].
План капліцы — квадрат[1] плошчай 30 м², аб'ёмная кампазіцыя вытрымана ў духу драўляных пяціглавых шатровых цэркваў[1]. На паўднёвым фасадзе прыстроены ўваход з лесвіцай і арачнымпарталам. Асаблівасцю збудавання з'яўляецца дэкаратыўнае ўбранне. Пустацелыя, мудрагелістыя па форме керамічныякалоны, скульптурныя какошнікі, разеткі, карнізныя паясы, пазалочаныякупалы і каляровая кераміка выкананы на высокім мастацкім узроўні[1]. Асаблівую маляўнічасць фасадам надаюць маёлікавыя пліткі, упрыгожаныя раслінным арнаментам[1]. Дэкор належыць мясцовым майстрам, якія працавалі пад кіраўніцтвам мастака С. Садзікава. Гэта былі паліхромныя роспісы, у якіх відавочна бачныя былі старажытнарускія матывы: пераплятаюцца кветкі, лісце, парасткі і прарастае васьміканцовы крыж. Садзікаў таксама кіраваў пазалотнымі працамі ў магільным склепе[2].
Склеп
Непасрэдна пахавальня з пахаваннямі знаходзіцца пад зямлёй[1], уваход у яе размешчаны ў змешчаным на некаторым аддаленні павільёне. У склепе пахаваны восем прадстаўнікоў роду[2].
Зноскі
↑ абвгдеёЛазука Б.А.Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 345. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.
Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
Маслих С. А. Русское изразцовое искусство XV—XIX веков: Альбом. Вступит. ст. Ю. С. Мелентьева. — М.: Изобразительное искусство, 1983. — 336 с.
А. А. Тиц. Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Белоруссии. Минск, «Вышэйшая школа», 1988.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4