Гомельскі палацава-паркавы ансамбль — помнік прыроды рэспубліканскага значэння, помнік архітэктуры Гомеля другой паловы XVIII — сярэдзіны XIX стагоддзяў, унікальны ў Беларусі комплекс помнікаў прыроды, археалогіі, гісторыі і архітэктуры. Працягнуўся на 800 м уздоўж правага (высокага) берага ракі Сож.
Гэты палацава-паркавы ансамбль займае выключна важнае месца ў гісторыі беларускай архітэктуры канца XVIII — першай паловы XIX стагоддзя. У ім адлюстраваліся некалькі напрамкаў у развіцці нацыянальнага палацавага дойлідства ад развітога класіцызму да неаготыкі[1].
Склад комплекса
У склад Гомельскага палацава-паркавага ансамбля ўваходзяць:
гарадзішча старажытнага і сярэднявечнага Гомеля X—XVIII стст. з захаваўшыміся элементамі натуральнага і гістарычнага ландшафта (1 катэгорыя);
Цэнтральны звяном комплекса з’яўляецца парк плошчай 34 гектара. На тэрыторыі парка налічваецца каля 5 тысяч дрэў. У асноўным расце ліпа, акацыя, бяроза, каштан, ясень, клён востралісты і інш. Маецца больш за 30 відаў экзотаў: гінкга (Ginkgo biloba), яблыня Нядзвецкага (Malus pumila), хвоя чорная (Pinus nigra), дуб грабеністы (Quercus robur f. pectinata), аксаміт амурскі (Phellodendron amurense), лістоўніца (Larix) і інш. Сучасны выгляд парк набыў пры І. Ф. Паскевічы. Кіраваў работамі па разбіўцы парка польскі архітэктар Адам Ідзкоўскі. Парк падзелены Лебядзінай сажалкай на дзве часткі — паўднёвую (дзе знаходзіцца палац Румянцавых-Паскевічаў, Сабор св. Пятра і Паўла, капліца-склеп Паскевічаў, помнік М. П. Румянцаву) і паўночную (размяшчаецца парк атракцыёнаў, Зімовы сад, аглядная вежа, якая з’яўляецца былой трубой цукровага завода).
Таксама ў Гомельскім парку, на Кіеўскім спуску, размешчана бронзавая скульптурная кампазіцыя «Лодачнік» у выглядзе чалавека які стаіць у лодцы, а побач з ім сядзіць рысь. Гэтая скульптура сімвалізуе першага чалавека-гамяльчаніна які прыплыў у гэтыя месцы[2].
Па праекце англійскага архітэктара Джорджа Кларка ў 1809—1824 годзе недалёка ад палаца збудаваны Петрапаўлаўскі сабор, які зараз з’яўляецца кафедральным саборам Гомельска-Жлобінскай епархііРускай праваслаўнай царквы.
Капліца-склеп сям’і Паскевіч была створана ў псеўдарускім стылі ў 1889 годзе па праекце архітэктара Я. І. Чарвінскага пры ўдзеле мастака С. Садзікава.
Крыніцы
↑Лазука Б.А.Беларуская архітэктура XIX — пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX — пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 350-352. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.