Руска-візантыйская архітэктура (Руска-візантыйскі стыль) — кірунак у архітэктуры і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ў рамках гістарызму, заснаваны на інтэрпрэтацыі формаў візантыйскага і старажытнарускага дойлідства[1].
Стыль зарадзіўся ў Расійскай імперыі ў першай палове XIX стагоддзя. Заснавальнікам дадзенага стылю прынята лічыць Канстанціна Тона. Аформіўся ў пачатку 1830-х гадоў як цэласны кірунак, руска-візантыйскі стыль быў непарыўна звязаны з ідэалагічным паняццем «народнасці» і ставіў мэтай выказванне ідэі культурнай самадастатковасці Расіі, а таксама яе «палітычнай і канфесійнай пераемнасці ў адносінах да Візантыі»[1]. У вузкім сэнсе руска-візантыйскім стылем называюць менавіта стыль Канстанціна Тона, распаўсюджаны ў другой траціне XIX стагоддзя, а пазнейшыя пабудовы, больш падобныя на архітэктуру Візантыі, называюць неавізантыйскім стылем[2].