Зборная Літвы па футболе — нацыянальная футбольная каманда, якая прадстаўляе Літву на міжнароднай футбольнай арэне. Кіруючым органам зборнай выступае Літоўская футбольная федэрацыя. Каманда гуляла ў 1923—1940 гадах, у перыяд 1940—1990 была ў складзе зборнай СССР. Пасля 1990 года зноў гуляе самастойна.
Гісторыя
Першая рэспубліка (1923—1940)
Першы міжнародны матч зборная згуляла 24 чэрвеня 1923 ў Каўнасе са зборнай Эстоніі і прайграла ёй з лікам 0:5. Першы гол літоўцы забілі 16 жніўня 1924 года ў Каўнасе зборнай Латвіі, але прайгралі з лікам 2:4. З ёй жа ў Рызе літоўцы ўпершыню згулялі ўнічыю, 1 верасня 1928 года з тымі ж латышамі ў Каўнасе адстаялі хатнюю нічыю.
Першую перамогу літоўцы атрымалі ў Таліне 24 жніўня 1924 над зборнай Эстоніі з лікам 2:1, а 15 жніўня 1930 года з тым жа лікам абгулялі зноў эстонцаў у Каўнасе. Апошнюю гульню яны правялі ў Каўнасе супраць Латвіі 13 кастрычніка 1940 года і з цяжкасцю выйгралі з лікам 4:3.
Усяго было сыграна 3 адборачныя матчы на чэмпіянаты свету 1934 і 1938 гадоў, адзін матч алімпійскага турніру 1924 года, 21 матч Кубка Балтыкі і 44 таварыскія матчы. З 10 турніраў на Кубак Балтыкі зборная двойчы, у 1930 і 1935 гадах, выйгравала яго.
Літоўская ССР (1941—1989)
Пасля таго, як Літва ўвайшла ў склад СССР, зборная была перафарміравана і стала зборнай Літоўскай ССР, якая мела ўнікальнае права выступаць асобнай камандай. Яна правяла ў савецкі час толькі дзве міжнародныя сустрэчы (абедзве ў Вільнюсе) супраць Кітая (23 ліпеня 1956 года, прайграла 0:1) і Лівіі (25 мая 1966, выйграла 6:0). Таксама ў 1948 і 1949 гадах выйграла Кубак Балтыкі, адыграла яшчэ 6 матчаў са зборнымі Латвійскай і Эстонскай ССР, а ў 1956 і 1979 гадах удзельнічала ў турнірах Спартакіяды народаў СССР.
Пасля 1990
Пасля аднаўлення незалежнасці Літоўскай Рэспублікі ў 1990 годзе федэрацыя футбола краіны не была ўключана ў УЕФА і ФІФА. Свой першы таварыскі матч зборная згуляла 27 мая 1990 супраць таксама непрызнанай зборнай Грузіі. Матч адбыўся ў Тбілісі і скончыўся з лікам 2:2. Прызнаныя нацыянальныя федэрацыі не вырашаліся на матчы са зборнай Літвы, таму першы афіцыйны матч удалося правесці толькі 15 лістапада 1991 года. У Клайпедзе зборная гуляла ў таварыскім матчы супраць зборнай Эстоніі і адразу ж дамаглася поспеху з лікам 4:1.
Лепшыя вынікі ў адборачных турнірах чэмпіянатаў свету і Еўропы — 3 месца ў адборы на Еўра-1996 і чэмпіянат свету 1998.
Статыстыка выступаў у афіцыйных турнірах
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Дзейныя | |
---|
Былыя | |
---|