У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бельмандо .
Жан-Поль Бельмандо (фр. : Jean-Paul Belmondo ; 9 красавіка 1933 (1933-04-09 ) [ 1] [ 2] […] , Нёі-сюр-Сен , Францыя [ 3] [ 4] […] — 6 верасня 2021 (2021-09-06 ) [ 5] [ 6] […] , VII акруга Парыжа , Францыя [ 7] ) — французскі акцёр , славу якому прынесла роля амаральнага прыхільніка Гамфры Богарта ў маніфесце «французскай новай хвалі » — фільме «На апошнім дыханні » (1960).
У першых сваіх карцінах ён стварыў вобраз маладога бунтара з захапляльнай усмешкай і стаў адным з любімых акцёраў еўрапейскай моладзі. Часцей за ўсё гуляў вострахарактарныя ролі ў камедыях і баевіках.
Біяграфія
Нарадзіўся 9 красавіка 1933 года ў Нёі-сюр-Сен .
Вучыўся на курсах драматычнага мастацтва ў П. Дзюкса і Р. Жырара. Працаваў y парыжскіх тэатрах.
З 1956 года — у кіно. Глыбіня драматычнага даравання і здольнасць да пераўвасаблення найбольш выявіліся ў фільмах «На апошнім дыханні », «Пісьмы паслушніцы », «Чачара », «Жанчына ёсць жанчына » (усе 1960), «Леон Марэн, свяшчэннік » (1961), «Шалёны П’еро » (1965), «Злодзей » (1967), «Славутыя любоўныя гісторыі », «Адвержаныя » (паводле В.Гюго ) і інш. Пазней пачаў здымацца пераважна ў прыгодніцкіх фільмах і баевіках («Сто тысяч долараў на сонцы », 1964; «Цудоўны », 1973; «Труп майго ворага », 1976; «Хто ёсць хто », 1979; «Прафесіянал » і «Ас з асаў », 1982; «Авантурысты », 1984; «Вясёлы Вялікдзень », 1985). Выступаў як прадзюсар («Ставіскі », 1974, выканаў галоўную ролю). Уладальнік кампаніі «Серыта-фільм». Аўтабіяграфія «30 гадоў і 25 фільмаў» (1963).
Памёр 6 верасня 2021 года[ 10] .
Фільмаграфія
«Анёл на зямлі » (1959) — Мішэль
«На апошнім дыханні » (1960),
«Пісьмы паслушніцы » (1960),
«Чачара » (1960),
«Жанчына ёсць жанчына » (1960),
«Леон Марэн, свяшчэннік » (1961),
«Славутыя любоўныя гісторыі » (1961),
«Картуш » (1962),
«Дражэ з перцам » (1963) — Раймон, легіянер
«Сто тысяч долараў на сонцы » (1964),
«Чалавек з Рыа » (1964),
«Шалёны П’еро » (1965),
«Злодзей » (1967),
«Барсаліна » (1969) — Франсуа Капэла
«Цудоўны » (1973)
«Ставіскі » (1974)
«Труп майго ворага » (1976),
«Хто ёсць хто » (1979),
«Прафесіянал » (1981),
«Ас з асаў » (1982),
«Авантурысты » (1984),
«Вясёлы Вялікдзень » (1985)
«Адвержаныя » (1995).
«Адзін шанец на дваіх » (1998 ) (Леа Брасак)
«Чалавек і яго сабака » (2021) (Шарль)
Узнагароды
Кінаўзнагароды
Кінапрэмія «Сезар » (1989) за фільм «Пястунок лёсу »
Дзяржаўныя ўзнагароды
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Зноскі
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
Слоўнікі і энцыклапедыі Генеалогія і некрапалістыка
1970-я 1980-я 1990-я 2000-я 2010-я 2020-я