Енс Бёрнзен (ням.: Jens Böhrnsen, 12 чэрвеня1949, Брэмен) — нямецкі палітык, прадстаўнік СДПГ, з 8 лістапада 2005 г. — бургамістр Брэмена і кіраўнік урада зямлі Брэмен, з 1 лістапада 2009 па 31 кастрычніка 2010 — старшыня Бундэсрата.
У 1968—1973 гг. навучаўся ў Кільскім універсітэце, атрымаўшы ў ім юрыдычную адукацыю. У 1995 быў абраны ў Сенат Брэмена, з 1999 г. узначаліў у ім фракцыю СДПГ. Пасля адстаўкі бургамістра Хенінга Шэрфа з перавагай (каля 72 % галасоў) перамог на выбарах зямельнага лідара СДПГ і стаў новым бургамістрам. Пасля выбараў 2007 года адмовіўся ад фарміравання кааліцыі з ХДС і запрасіў у новы ўрад прадстаўнікоў Зялёных.
Пасля сыходу 31 мая 2010 г. у адстаўку прэзідэнта ФРГ Хорста Кёлера стаў в. а. прэзідэнта ФРГ.