21 сакавіка1933 г., у Дзень Патсдама адбыўся сімвалічны поціск рукі Гіндэнбурга і Гітлера ў гарнізоннай царкве ў Патсдаме, азначала пераемнасць нацызму традыцыям старой прускай арміі. Аднак у красавіку 1933 года Гіндэнбург запярэчыў супраць нацысцкага праекта закона аб дзяржаўнай службе і настаяў, каб са службы не звальняліся яўрэі-ветэраны Першай сусветнай вайны (Гітлер лічыў, што такіх не было) і яўрэі, якія знаходзіліся ў вайну на грамадзянскай службе.
Улетку 1934 года пасля «ночы доўгіх нажоў» адправіў Гітлеру падзякавальную тэлеграму. Пасля смерці Гіндэнбурга Гітлер адмяніў пост рэйхспрэзідэнта і прыняў на падставе вынікаў рэферэндуму паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы сам, выбраўшы сабе тытул «Фюрар (правадыр) і рэйхсканцлер».
Пасмертная слава
Пасля смерці рэйхспрезідэнта Гітлер усяляк заахвочваў распаўсюджванне яго культа. Яго прах быў пахаваны (насуперак волі самога нябожчыка) ў Таненбергскім мемарыяле. У гонар Гіндэнбурга быў названы, сярод іншага, нямецкі пасажырскі дырыжабль, які пацярпеў катастрофу ў ЗША ў 1937 годзе.
Пры набліжэнні савецкіх войскаў да Таненберга немцы вывезлі прах яго (і жонкі) у Заходнюю Германію. Ён быў перапахаваны ў царкве Святой Лізаветы(ням.) (бел. ў Марбургу.